ТУРКМЕ́НА-ХАРАСА́НСКІЯ ГО́РЫ,

паўночная ўскраіна Іранскага нагор’я, у Іране і Туркменістане. Даўж. больш за 600 км, шыр. да 250 км. Выш. да 3314 м (г. Кенгзошк). Падоўжным паніжэннем (Кучана-Мешхедскі дол) падзелены на Капетдаг і Нішапурскія горы.

т. 16, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)